З Днем Незалежнасці

Галоўнае свята нашай краіны- День Незалежнасці.

images             images День Независимости18

Жыве мая Беларусь!

Час праляцеў, нібы паветра рух,

У далечы нябёс – яго нястрымнасць.

Падымецца ў грудзях надзеі дух –

Ніколі мы не страцім самабытнасць

Мясціны роднай, дзе з пакон вякоў,

Жыве народ свабодны і працоўны.

Быў ен і пад захопам чужакоў,

І боль цярпеў, змагаўшыся нястомна.

Цярпення мы не станем пазычаць –

Наканаваў нам так магутны Божа.

Але, калі ідуць нас катаваць,

Сябе заўжды абараніць мы зможам.

Здаралася такое ўжо не раз

У вэрхале страшэнным і пажарах.

Ад нашых продкаў чуем мы наказ:

“Не забывайце аб вайны ахвярах!”

Мы помнім Курапацкі цёмны лес,

Там паляглі ад куль сыны Радзімы.

Мы помнім Калдычэва, Трасцянец,

Галосяць шмат гадоў званы Хатыні…

Пад мірным небам сёння мы жывём

У краі працы, волі і даверу.   

Да будучыні светлай мы ідзём –

У гэта, безумоўна, шчыра веру!

Навигация

Следующая статья:

Оставить свой комментарий

Поиск
Сентябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Рубрики
Вверх
© 2018    Копирование материалов сайта разрешено только при наличии активной ссылки   //    Войти