Для ўдзельнікаў маладзёжнага спартыўнага клуба “Белы тыгр” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до” заняткі усходнімі адзінаборствамі – не проста хобі, а неад’емная частка жыцця. У гэтым годзе клуб пашырыў сваю дзейнасць і цяпер у Навагрудку на базе СШ№1 праводзяцца трэніроўкі па гэтаму накірунку каратэ. Наогул стыль шатакан з’яўляецца адным з самых массавых відаў адзінаборств у ім могуць трэніравацца людзі розных узростаў. Спаррынг не праводзіцца у поўны кантакт, а ацэньваецца тэхніка, якая бы мела эффектыўнасць у сапраўдным паядынку. Фармальныя комплексы ката лічацца самымі прыгожымі з усіх стыляў каратэ-до. У іх таксама закладзены усе прынцыпы сапраўднай барацьбы.
Нягледзячы на юны ўзрост, сямігадовыя вучні 2 “А” класа СШ №1 г. Навагрудка Нікіта Гавін і Антон Дробыш хоць і заўмаюцца першы год, але упэўнена выходзіць на татамі і паказвае сваё спартыўнае майстэрства ў паядынках з сапернікамі.
Так у маі на V-х юнацкіх спаборніцтвах па шатакан каратэ-до “Зоркі Панямоння” у г.п.Карэлічы, якія былі прысвечаны Дню Перамогі і воінам-партызанам 1-й Беларускай кавалерыйскай брыгады Дзмітрыя Дзенісенкі, юныя ўдзельнікі спартыўнага клуба “Белы тыгр” з Навагрудка паспяхова вытрымалі ўсе паядынкі. У выніку 3-е месца заняў Антон, а Нікіта выступаўшы у дзьвух разделах атрымаў узнагароды за першае і другое месцы.
На гэты раз у спаборніцтвах прынялі ўдзел 30 спартсменаў з 7 населеных пунктаў рэспублікі, якія прадстаўлялі 3 спартыўныя клубы: “Гепард” (г. Смалявічы і г. Жодзіна), “Канку” (г. Ваўкавыск, г.п. Рось і г.п. Краснасельскі) і “Белы тыгр” (г.п. Карэлічы і г. Навагрудак).
У наступным годзе планіруецца правядзенне межрыгіянальных спаборніцтваў па шатакан каратэ-до у г. Навагрудку. А клуб “Белы тыгр” чакае на заняткі і трэніроўкі у верасні новых аматараў, пачынаючы з 6 гадоў.
Навигация
Предыдущая статья: ← Учебно-аттестационный семинар в Минске
Следующая статья: Зельвенские тигранята →
- "Бассай" Волковысск
- "Фудосин" Зельва
- Азимут (Поставы)
- Академия Каратэ
- АСБ (Москва)
- Белорусский шотокан (Минск)
- Восточный ветер (Бобруйск)
- Вудо (Минск)
- Гепард (Смолевичи)
- Канку (Свислочь)
- Крав Мага Минск
- Мир каратэ (Москва)
- МСК БНТУ ( МИНСК)
- Новогрудская епархия РПЦ
- Сэйдокай (Мозырь)
- Тигрис (Минск)
- Феникс (Минск)
- Хагакурэ (Минск)