Пра каратэ і ні толькі. Трэнер адкажа.

IMG_5820

   Есць пытанні, якія не могуць ні турбаваць аматараў, захопленных каратэ-до.  На іх  зноў адказвае трэнер і кіраўнік клуба  па шатакан каратэ-до «Белы тыгр»  Аляксандр Абадзінскі.

     Ці не страціла каратэ свайго прызначэння — баявога адзінаборства?

   Думаю, што сучаснаснае супрацістаянне адрозніваецца  толькі наяўнасцю тэхнічных сродкаў барацьбы. Адсюль вынікае і тактыка іх прымянення. Але агульныя прынцыпы барацьбы як і раней застаюцца нязменныя. Валодаючы боем без зброі мы набываем агульны вопыт, і добрую псіхалагічную падрыхтоўку. Каму  прызыў быць прафессійным ваенным гэты вопыт спатрэбіцца абавязкова. Можна ўспомніць многіх маршалаў Перамогі- яны былыя кавалерысты добра валодалі халоднай зброяй. Гэта Жукаў, Ракасоўскі і др. Напэўна іх фізічная падрыхтоўка, валоданне асноўнымі прынцыпамі стратэгіі і тактыкі  барацьбы дапамаглі авалодаць методай вядзення сучаснай вайны і стаць сапраўднымі абаронцамі Радзімы.   Сення каратэ як баявое адзінаборства нельга разглядаць абасобленна. Яно з’яўляецца асновай для авалодоняя навукай барацьбы.  Таксама — гэта яшчэ і спорт, і сродак фізічнай культуры.

     Цікава як фільмы пра каратэ-до і звязанная з ім філасофія усходніх адзінаборстваў робіць уплыў на тых, хто займаецца? Як да гэтага трэба ставіцца Хрысціаніну?

    Філасофія- гэта напэуна адна з навук. Вывучаць яе патрэбна, бо у жыцці амаль кожны з нас філосаф. Усходняя яна ці заходняя -усе разумныя думкі шкоды ні прынясуць. У свой час была вялікая цікавасць да Усходу. Думалася, што калі кітаец ці японец, то абавязкова кунфу альбо каратэ. Многа спрыяў развіццю адзінаборстваў і кінематограф. Цяпер гэты бум амаль прайшоў, але цікавасць ўсероўна засталася. Сцэны  баеў з кінафільмаў захапляюць многіх аматараў. Але яны адрозніваюцца, ад тых паядзінкаў што на спартыўных спаборніцтвах, не гаворачы ужо аб сапраўдных. Гэтак жа і з усходняй філасофіяй. Тое, што есць у фільмах- гэта у многім паверхнаснае. Глыбіню думкі мы не заўседы адчуваем. На гэта трэба годы натхненай працы.                                                                                                                                                                                                       Для тых, хто вядзе хрысціанскі вобраз жыцця, сучаснае шотакан каратэ-до добры сродак загартоўкі духа і цела. За іншыя напрамкі усходніх адзінаборстваў адказаць не магу. Датыкненне да традыцый Усходу можа  абагаціць светапогляд. Для тых, хто шукае чагосці духоўнага- у першую чаргу трэба вывучыць тое што есць вакол нас. Не ведаючы выніка, без пэўнай адукацыі глыбока ўдавацца у Усходняе нельга. Дылетанскі падход можа толькі нашкодзіць. На маю думку  хрысціянства  можа адказаць на ўсе пытанні.  У ім есць ўсе,  што трэба для духоўнай раўнавагі.

Што галоўнае у Усходняй филасофіі?

  На маю думку галоўнае ў усходняй філасофія — гэта імкненне к самаразвіццю, паляпшэнню прыроды чалавека, барацьба самога з сабой. Чалавеку трэба навучыцца  самому адказваць за сябе. Чалавек не павінен вінаваціць другіх.  Трэба аналізаваць свае паводзіны і працаваць над сабой. Гэта ўсе проста, але складана на практыцы.

    Што адрознівае каратэ-до шатакан ад другіх стыляў каратэ і другіх адзінаборстваў? Якая гісторыя яго развіцця?

   У часы Фунакошы Гічына, які лічыцца бацькай сучаснага каратэ-до, тэрміна стыль не існавала. Каратэ існавала у Японіі, а дакладней на востраве Акінава. Гэта была сумесь адзінаборстваў кітайскага паходжання з мясцовымі баявымі прыемамі. Але менавіта Акінава дала  адзінаборству непаўторны почырк-гэта адзін сакрушальны удар, які рашаў сыход паядынку. Гэтаму была падпарадкавана методыка трэніровак і тэхніка нанясення удараў. Такая тактыка была неабходна сялянам вострава Акінавы, якія былі абмежаваны у набыцці зброі. Часта яны былі вымушаны абараняцца ад  нападаў розных «ліхіх» людзей. Трэніроўкі праводзіліся уначы, каб не вызвать увагі у падрыхтоўцы к бою.                                                                               Калі жыццевая неабходнасць абараняцца стала не такой актуальнай, заняткі каратэ (кітайская рука) сталі праводзіцца у лепшых на той час майстроў гэтага адзінаборства. Яны заснавалі свае школы. Тэхніку каратэ перадавалі толькі вузкаму колу прыхільнікаў. Гічын Фунакошы праехаў на Акінаву з цэнтральнай Японіі  і захапіўся гэтым баявым мастацтвам. Ен адабраў  лепшыя прыемы, якія былі зашыфраваны у комплексах ката. Трэба сказаць, што настаўнікі каратэ не з усякім маглі падзяліцца сваім майстэрствам, але Гічын Фунакошы вайшоў к ім у давер. У многім яму дапамаглі: адукацыя,  чысціня сэрца і адкрытасць душы. Вярнуўшыся  у Японію Фунакошы змяніў і дабавіў  назву каратэ (кітайская рука) на каратэ-до (шлях пустой рукі). Для гэтага ен падабраў другія іерогліфы падобныя па гуку, але розныя па сэнсу. Пустая рука мелася на увазе- без зброі. Таксама гэта і адкрытасць з добрымі помысламі.  У філасофскім сэнсе «Пустата» азначае безмятэжнасць душы, у якой без скажэння  адлюстроўваюцца усе знешнія змены. Гэта магло распаўсюджвацца не толькі на паядынкі, але і напаўсяднеўнае жыцце.                                                                                                                                                                              З цягам часу каратэ-до стала распаўсюджвацца у Японіі, а затым і па усяму свету. Гэтаму спрыялі новыя майстры і настаўнікі. З’явіліся розныя стылі і напрамкі. Традыцыйным застаўся каратэ-до шатакан. Ен носіць назву ад яго заснавальніка Гічына  Фунакошы, які будучы яшчэ і вядомым паэтам насіў псеўданім Шото ( сосны і волны). У   шотакане застаўся прынцып традыцыйнага каратэ- «адным  ударам на павал». Для гэтага тэхніка нанясення удараў і тэхніка блокаў  патрабуе разварота бедзер, падключэння ўсяго цела, пэунай фізічнай і псіхалагічнай канцэнтрацыі (кімэ), а таксама хікітэ (абратны ход другой рукой). Бой пачынаецца і вядзецца у асноўным на доўгай дыстанцыі.  У сенняшні час шатакан лічыцца найбольш распаўсюджанным і прыгажэйшым стылем каратэ-до.

   Як ставіцца к таму, што каратэ- гэта усходняе адзінаборства. Каб  займацца ім трэба вывучыць усходнюю культуру. Ці не прынясе гэта нам шкоду?

  Трэба сказаць, што усходняя, і не толькі, культура даўно прыжылася у  культуры Захаду. Ад гэтага мы нічога не страцілі, а наадварот набылі. Дастаткова сказаць, што  порах прыдумалі кітайцы, тытунь і бульба прывязлі  к нам з Амэрыкі і т.д  Ад гэтага мы не сталі кітайцамі, альбо індэйцамі. Гаворачы пра каратэ, то у кожнага розны падыход. Хтосці займаецца каб быць дужым і абараніць сябе, кагосці прыцягвае спартыўнае  майстэрства, а іншыя імкнуцца да пазнання таямніц Усходу. Юнакоў  прыцягвае задор барацьбы. На маю думку любая справа, у тым ліку каратэ патрабуе пэўнай самаатдачы, але нельга забываць агульначалавечых каштоўнасцей. У сучаснасці адзінаборствам неабходна служыць міру, з’яўляючыся сродкам выхавання. Ні ў якім разе  не нясці агрэссію.

Працяг будзе, чакаем пытанняў. Прысылайце на obodinsky@mail.ru

Навигация

Предыдущая статья: ←

Следующая статья:

Оставить свой комментарий

Поиск
Октябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Рубрики
Вверх
© 2018    Копирование материалов сайта разрешено только при наличии активной ссылки   //    Войти